БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка запускае на вясновыя святы дадатковыя цягнікі

7.04.2023 / 16:32

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка прызначыла больш за 120 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных і міжнародных ліній з 29 красавіка па 10 мая, паведамляе прэс-служба кампаніі.

У міжрэгіянальных зносінах цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў кірунках: Мінск — Брэст, Мінск — Гомель, Мінск — Віцебск, Мінск — Гродна, Мінск — Магілёў, Мінск — Пінск, Гомель — Брэст, Гродна — Орша — Крычаў, Віцебск — Орша — Гродна, Мінск — Камунары, Камунары — Орша — Гродна.

У міжнародных зносінах ва ўзаемадзеянні з Расійскай чыгункай прызначаныя дадатковыя цягнікі па маршрутах: Мінск — Масква, Мінск — Санкт-Пецярбург, Брэст — Масква, Полацк — Масква, Смаленск — Санкт-Пецярбург.

Акрамя гэтага, як адзначылі ў прэс-службе БЧ, у залежнасці ад попыту на перавозкі будзе павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у рэгулярных цягніках.

Чытайце таксама:

У Крыме збіраюцца да лета наладзіць чыгуначнае злучэнне з Беларуссю

Беларуская чыгунка запускае цягнік да Архангельска. Ехаць двое сутак

У Якуціі паўночныя алені спынілі пасажырскі цягнік ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула