У Гродне сезон атракцыёнаў адкрылі на месяц раней, чым звычайна
У Гродне на месяц раней пачалі сезон атракцыёнаў у парку Жылібера. Прычына — добрае надвор’е, паведаміў тэлеканал АНТ.
«Вырашылі скарыстацца ўмовамі надвор’я. Чаму б нам не запусціць атракцыёны, калі нам дазваляе тэмпературны рэжым эксплуатацыі. Зрабілі апытанку — і ў нас з’явілася навінка з атракцыёнаў. І дзеці вельмі задаволеныя, і эфект гэты спрацаваў», — сказаў дырэктар Гродзенскага забаўляльнага парка Павел Кавалевіч.
У парку ўжо працуюць усе 15 атракцыёнаў, і плануецца, што яны будуць гэта рабіць да канца восені. Да новага сезона ў парку адкрылі нават новы атракцыён для маленькіх дзетак — «Вусень».
У парку лічаць, што наплыў наведвальнікаў будзе вечарамі, калі бацькі заканчваюць працу і могуць прыходзіць з дзецьмі ў парк для адпачынку.
Чытайце таксама:
«Як Вікіпедыя, але толькі ў свеце картаў». Гродзенец расказаў пра сваё незвычайнае хобі
Фігуры герояў «Белых росаў» у Гродне паставяць у іншым месцы і дапоўняць кампазіцыю