Грамадства

«Як Вікіпедыя, але толькі ў свеце картаў». Гродзенец расказаў пра сваё незвычайнае хобі

Чым толькі людзі ні захапляюцца: ад збору марак і паштовак да картаграфавання. Гродзенец Сяргей Дудзінскі менавіта з ліку гэтых апошніх. У суполцы VKontakte РУП «Гроднаэнерга» ён расказаў пра сваё незвычайнае, рэдкае для Беларусі хобі, піша гродзенскі блог S13.

У свой час Сяргей вырашыў паспрабаваць аматарскае картаграфаванне ў OpenStreetMap (OSM) і неўзабаве ўцягнуўся ў яго.

«OSM — гэта свабодная і адкрытая карта свету, — расказвае Сяргей. — Яна створаная супольнасцю, што аб'ядноўвае картографаў з многіх краін і на гэты момант з'яўляецца самай вялікай адкрытай картай на зямлі. У ёй больш за 6 мільярдаў аб'ектаў: дарогі, будынкі, рэкі, лясы, крамы, кавярні і іншыя месцы. Як «Вікіпедыя», але толькі ў свеце картаў».

Магчымасць дадаць на карту нейкую славутасць, новую дарогу ці нават цэлую гару якраз і паланіла Сяргея. Ёсць адчуванне, што, як старажытныя картографы, ты робіш карту больш дакладнай і карыснай для людзей.

«Не ўсе ведаюць, што звесткі з OSM выкарыстоўваюцца паўсюль у нашым жыцці: гэта і мабільныя праграмы для навігацыі (OsmAnd і MAPSME або OrganicMaps), і карты для вэб-сайтаў, і праграмы для прагназавання надвор'я (Windy, Weather Underground), а таксама праграмы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, што дапамагае ім лепш арыентавацца ў навакольным асяроддзі і атрымліваць доступ да патрэбных аб'ектаў і паслуг», — натхнёна дзеліцца гродзенскі інжынер сваімі ведамі.

А ў святле нядаўніх землятрусаў у Турцыі і Сірыі гуманітарная каманда OSM прапанавала абнавіць карты мясцовасці для дапамогі ратавальным службам і іншым арганізацыям у эфектыўнай каардынацыі намаганняў — базавыя карты былі беднымі або моцна састарэлі.

Вось так, седзячы дома ў Гродне і абмаляваўшы пару дамоў і дарог па спадарожнікавых здымках, можна было стаць валанцёрам і прынесці карысць у гуманітарнай дапамозе гэтым краінам у складаны момант. Сяргей гэтак і зрабіў.

Але ўсё ж куды больш яму падабаецца даследаваць новыя месцы і дадаваць іх на карту праз мабільныя праграмы ў «палявых умовах».

Ён праводзіць шмат часу за вывучэннем вуліц, будынкаў і славутасцяў у розных гарадах, дапамагаючы стварыць найбольш дакладную карту мясцовасці. Гэта дазваляе і самому дасканала пазнаваць цікавыя месцы і маршруты для падарожжаў.

Існуе шмат праграм для рэдагавання OSM: ад прасунутага Vespucci, дзе трэба мець сякія-такія навыкі, што выклікае асцярогі ў пачаткоўцаў, да StreetComplete, якое знаходзіць няпоўныя і патрабуючыя ўдакладнення даныя вакол вас і падае гэта ў выглядзе заданняў-квэстаў, што вельмі зручна для новых карыстальнікаў.

Вось і Сяргей лічыць, што дадаванне, напрыклад, гадзін працы аптэкі або інфармацыі пра наяўнасць пандуса на лесвіцы, — і сабе прыемна, і іншым карысна.

«Рэдагаванне карт openstreetmap — займальнае хобі, якое можа прыносіць карысць іншым людзям і дапамагаць у самаразвіцці: даваць новыя веды і навыкі. Кожны можа ўнесці свой унёсак у праект, дадаўшы новыя месцы на карту і палепшыўшы яе якасць.

Акрамя таго, праца над праектам OSM падтрымлівае ідэю свабоднага доступу да ведаў і тэхналогій, што робіць яго яшчэ больш важным і цікавым для многіх людзей», — упэўнены Сяргей Дудзінскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?7

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

Страшны пажар на раскошным альпійскім курорце: дзясяткі людзей загінулі ў падвальнай кавярні ад выбуху піратэхнікі8

З 1 студзеня базавая стаўка вырасла да 297 рублёў1

У Амстэрдаме ў навагоднюю ноч ушчэнт згарэла 150‑гадовая царква6

У акупаванай частцы Херсонскай вобласці пры ўдары па кавярні загінулі 24 чалавекі16

24‑гадовую фатографку-анімалістку і ветэрынарку з Гомеля асудзілі за паклёп на Лукашэнку і па «народным» артыкуле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?7

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць