У Мінску да «палітычных» прыходзяць участковыя — у людзей праглядаюць сацсеткі і ставяць бот «Магніт»
Апошнія дні ў розных раёнах Мінска назіраецца актыўнасць сілавікоў — участковыя прыходзяць увечары дадому да тых, каго раней затрымлівалі па палітычных матывах, паведамляюць праваабаронцы.
У людзей праглядаюць тэлеграм і інстаграм, гісторыю праглядаў і лайкі на YouTube, ставяць бот «Магніт».
Таксама вядома, што сілавікі перапісваюць даныя тэлефонаў.
Чытайце таксама:
Участковыя праводзяць татальны абыход кватэр. Вось як гэта адбываецца
Да жыхароў Віцебска, асуджаных раней па палітычных артыкулах, будзе штомесяц заходзіць міліцыя