БЕЛ Ł РУС

СБУ затрымала дачку экс-кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Чарнабаеўкі. Яна хавалася ў Вінніцкай вобласці

18.04.2023 / 15:38

Nashaniva.com

Дачка прызначанага расійскімі ўладамі экс-кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі вёскі Чарнабаеўка пад Херсонам затрыманая ў Вінніцкай вобласці. Яе абвінавачваюць у калабаранцтве.

Паводле версіі следства, 30-гадовая дачка Юрыя Турулёва, якому СБУ раней паведаміла аб падазрэнні, адной з першых падтрымала расійскае ўварванне і добраахвотна ўступіла ў шэрагі мясцовай акупацыйнай адміністрацыі.

Па пратэкцыі бацькі яна ўзначаліла «аддзел адукацыі» ў захопленым сяле, арганізоўвала і асабіста ўдзельнічала ў шматлікіх прапагандысцкіх акцыях у акупаванай частцы Херсонскай вобласці.

У прыватнасці, у канцы ліпеня мінулага года яна была дэлегаткай на пракрамлёўскім форуме «Мы разам з Расіяй». Яго ўдзельнікі ўхвалілі так званую «дэкларацыю развіцця рэгіёна», якая фактычна з'яўлялася планам інтэгравання поўдня Украіны ў расійскую эканоміку.

Пасля дэакупацыі правабярэжнай часткі Херсонскай вобласці жанчына пераехала ў Вінніцкую вобласць, дзе хавалася пад выглядам перасяленкі.

Цяпер яе абвінавачваюць паводле артыкула «дапамаганне акупацыйнай адміністрацыі дзяржавы-агрэсара», ёй пагражае ад 10 да 12 гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула