Ва Ушачах пад рэпрэсіі папала выбітны педагог Ірына Леснічэнка
Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры ў знакамітай Ушацкай сярэдняй школе (там вучыліся Рыгор Барадулін, Еўдакія Лось, Генадзь Гарбук), яна падрыхтавала многіх дыпламантаў рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове.
У 2020 годзе Ірына Уладзіміраўна была занесена на Дошку гонару Ушацкага раёна.
Як вынікае з раскладу судоў, нядаўна педагог была асуджана за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Але жанчына не здаецца, на 3 мая ў абласным судзе прызначаны разгляд скаргі на пастанову Ушацкага суда, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск выйшаў на шпацыр».
Які прысуд быў вынесены Ірыне Леснічэнка, не паведамляецца.
Чытайце таксама:
Сілавікі прыйшлі да сваякоў былога палітвязня Віталя Жука і яго жонкі
У Мінску затрымалі фаната мінскага «Дынама»
У Пружанах на прадпрыемствах шукаюць людзей, якія маюць сваякоў ва Украіне