БЕЛ Ł РУС

Абмежаванні на наведванне лясоў пашырылі на ўвесь захад Беларусі

21.04.2023 / 19:46

Nashaniva.com

Згодна з новай інтэрактыўнай картай, выстаўленай на сайце Мінлясгаса, абмежаванні на наведванне лясоў, пад якія ўчора патрапілі чатыры раёны, сёння распаўсюдзіліся на ўсю Брэстчыну і Гродзеншчыну.

За межы гэтых абласцей абмежаванні нідзе не выходзяць, выключэнняў няма таксама.

Учора пад абмежаванні патрапілі толькі чатыры раёны Гродзенскай вобласці каля мяжы з Літвой — Астравецкі, Воранаўскі, Лідскі і Смаргонскі.

Абмежаванні на лясныя прагулкі ўводзяцца ў выпадку высокай рызыкі пажарнай небяспекі. Калі такая верагоднасць зніжаецца — санкцыі здымаюцца. 

Сачыць за сітуацыяй у рэжыме рэальнага часу можна з дапамогай інтэрактыўнай карты на сайце Мінлясгаса. На ёй паказана, у якіх рэгіёнах дзейнічаюць абмежаванні або забароны на наведванне лясоў.

Чытайце таксама:

Рэжым рыхтуецца да «партызанкі»? Леснікі змогуць ездзіць з мігалкамі, спыняць машыны і страляць — дэпутаты рыхтуюць змены

Мінлясгас таксама будзе рассылаць людзям эсэмэскі

Патушылі першы сёлета лясны пажар

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула