У Мінску затрымалі хлопцаў, што запалілі жоўта-блакітныя фаеры
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што 16 красавіка ў Мінску на вуліцы Ложынскай затрымалі двух хлопцаў.
Фота ілюстрацыйнае
«Вясна» паведамляе, што хлопцы запусцілі некалькі салютаў, а потым запалілі жоўта-блакітныя фаеры. Праз некаторы час іх затрымалі сілавікі.
Далейшы лёс хлопцаў пакуль невядомы.
Чытайце таксама:
Учора ў Мінску быў затрыманы Міхаіл Атрахімовіч