Грамадства33

Паліну Шарэнда-Панасюк зноў будуць судзіць

Суд над палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк можа пачацца 16 мая ў Рэчыцы, паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.

«Дата вызвалення была прызначаная на 6 жніўня 2023 года, але цяпер усе тэрміны сцерліся», — напісаў ён.

Крымінальная справа заведзеная зноў па частцы 2 артыкула 411 КК («злоснае непадпарадкаванне патрабаваннем адміністрацыі папраўчай установы»). У красавіку Паліна атрымала яшчэ адзін год калоніі па такім жа артыкуле.

Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі ў пачатку студзеня 2021 года і затым асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары3

  • I
    22.04.2023
    Лучше бы экономикой занимались ,а не уничтожением свлих же земляков.
  • булгур
    22.04.2023
    I, тамбоўскі воўк ім зямляк
  • Янка
    23.04.2023
    I, справа ў тым, што заняцце эканомікай патрабуе:
    1.Гарантый правоў прыватнай уласнасці
    2.Роўнасці усіх форм уласнасці
    3.Дэманапалізацыі
    4.Максімальнай лібералізацыі бізнэсу і неўмяшальніцтва дзяржавы ў бізнэс акрамя выпадкаў высокай пагрозы жыццю і здароўю людзей, а таксама інтарэсам некваліфікаваных інвестараў.
    5.Вяртання права, судоў і адвакатуры.

    Але гэта непазбежна стварае вялікую колькасць фінансава незалежных ад дзяржавы пасыіянарных грамадзян, якія, ў адрозненні ад інфантыльнага насельніцтва канцлягеру, пачынаюць патрабаваць ад архаічнага рэжыму ўзроўню якасці дзяржавы і свайго прадстаўніцтва ў яе кіраўніцтве, чаго дыктатура, ў адрозненні ад дэмакратыі, прапанаваць ня можа.

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ6

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць12

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ6

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць