БЕЛ Ł РУС

У Валгаградзе вернуць барэльеф з выявай Сталіна

25.04.2023 / 10:51

Nashaniva.com

Барэльеф з выявай Сталіна вернуць на фасад Валгаградскага медыцынскага ўніверсітэта ў рамках аднаўлення гістарычнага выгляду будынка, распавёў «РІА Навіны» прэс-сакратар ВНУ.

Фота: AP

Першапачаткова Сталін быў на фасадзе разам з Марксам, Энгельсам і Леніным, але ў гады барацьбы з культам асобы яго выяву прыбралі.

Па словах прэс-сакратара ВНУ, гаворка ідзе аб наданні будынку першапачатковага аблічча, барэльеф быў часткай мастацкай задумы архітэктараў.

У Расіі знеслі помнік рэпрэсаваным літоўцам і палякам

Камуністы прапануюць перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску. Сярод варыянтаў — назваць у гонар Сталіна

Ленін і яго рэвалюцыя. Мара, якая аказалася монстрам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула