Грамадства1212

Камуністы прапануюць перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску. Сярод варыянтаў — назваць у гонар Сталіна

З нагоды 100-годдзя з дня ўтварэння СССР, якое адбудзецца 30 снежня 2022 года, Камуністычная партыя Беларусі звярнулася ў Мінгарвыканкам з прапановай уключыць у план гарадскіх мерапрыемстваў шэраг дапаўненняў і звярнуць увагу на некаторыя пытанні.

Копіяй ліста з прапановамі беларускіх камуністаў падзяліліся з Reform.by чытачы.

«БССР, з'яўляючыся адной з краін-заснавальніц СССР, унесла велізарны ўклад у Вялікую Перамогу над фашызмам. Дасягненні БССР савецкай эпохі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, развіцці сацыяльнай і культурнай сферы, прымножаныя ў апошнія дзесяцігоддзі, і да цяперашняга часу працягваюць заставацца падмуркам суверэннай беларускай дзяржавы», — адзначаецца ў лісце.

На погляд Кампартыі Беларусі, Год гістарычнай памяці неабходна дапоўніць шэрагам важных мерапрыемстваў.

У прыватнасці, правесці такія кніжныя і мастацкія выставы, як «Дзіўныя калекцыі. Што калекцыянавалі ў СССР»; «Я іншай такой краіны не ведаю» — з дэманстрацыяй лепшых кніг пра савецкіх людзей, марах і здзяйсненнях; «Жывапіс эпохі СССР».

Акрамя гэтых прапаноў, арганізацыя папрасіла звярнуць увагу на наступныя пытанні.

«У сувязі са шматлікімі зваротамі патрыятычных грамадзян», Кампартыя прапануе перайменаваць вуліцу Каліноўскага і прысвоіць ёй імя «аднаго з самых годных грамадзян, якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё беларускай дзяржавы». Сярод «самых годных грамадзян» — А. Бацян, А. Мазанік, М. Осіпава, І. Філідовіч і, вядома ж, Іосіф Сталін.

Заканчваецца ліст прапановай «разгледзець пытанне ўдзелу камуністаў сталіцы ў выбарчай кампаніі 2024 года на больш дзейнай аснове».

Каментары12

  • Чаркашкварка
    16.12.2022
    ПНХ. У агонь.
  • Інтернасіональ
    16.12.2022
    Нават камуністы ссучылісь. Іх бы камуністы СССР за такую прапанову за яйцы падвесілі.
  • Беларус
    16.12.2022
    Ой доиграетесь…. Терпеть такое уже мы не будем.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць