БЕЛ Ł РУС

Ці могуць Пратасевіча пакінуць адбываць тэрмін пад хатнім арыштам? 

3.05.2023 / 13:59

Nashaniva.com

Сёння Мінскі абласны суд агучыў прысуд па справе Nexta. Раману Пратасевічу далі 8 гадоў пазбаўлення волі. Блогер прыйшоў у суд з рэчамі, але яго не ўзялі пад варту — пакінулі пад хатнім арыштам да разгляду апеляцыі. Але ці могуць яго і далей не адпраўляць у калонію? 

Раман Пратасевіч. Фота: БелТА

Праваабаронцы «Вясны» тлумачаць:

«Хатні арышт — гэта мера стрымання да ўступлення прысуду ў сілу, таму пакінуць Пратасевіча адбываць тэрмін пад хатнім арыштам немагчыма. Бо няма такога віду пакарання, як хатні арышт. Калі прысуд уступіць у законную сілу, то тады Раман будзе змешчаны пад варту».

Адбываць пакаранне, згодна з прысудам, Пратасевіч будзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пратасевіч, а таксама іншыя абвінавачаныя па справе — Ян Рудзік і Сцяпан Пуціла — могуць абскардзіць прысуд цягам 10 дзён з моманту вынясення. Таксама за гэты час пратэст можа вынесці пракурор.

«Калі гэта будзе зроблена (будзе пададзена ці апеляцыя, ці пратэст, ці і тое, і тое), то прысуд не ўступае ў законную сілу, і трэба будзе чакаць разгляду апеляцыі або пратэсту. Пасля новага суда ў вышэйшай інстанцыі прысуд адразу ўступае ў законную сілу. 

Калі цягам 10 дзён ні адзін з бакоў не падасць апеляцыю ці пратэст, прысуд уступіць у законную сілу», — каментуюць у «Вясне».

Так як Рамана Пратасевіча судзілі ў абласным судзе, то наступная інстанцыя — Вярхоўны суд. Рашэнне Вярхоўнага суда канчатковае.

Чытайце таксама: 

Раману Пратасевічу далі 8 гадоў калоніі. Але пакуль пакінулі пад хатнім арыштам

«За тое, што ты, бл**ь, экстрэміст». Сілавікі хваляцца тым, як жорстка затрымліваюць людзей з-за палітычных поглядаў

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула