Грамадства2525

Раману Пратасевічу далі 8 гадоў калоніі. Але пакуль пакінулі пад хатнім арыштам

Сёння Мінскі абласны суд агучыў прысуд па справе Nexta. Раман Пратасевіч асуджаны да 8 гадоў калоніі, Сцяпан Пуціла да 20 гадоў, Ян Рудзік да 19 гадоў. Пуцілу і Рудзіка судзілі завочна, яны знаходзяцца за мяжой.

Roman Protasevich Raman Pratasievich
Раман Пратасевіч на абвяшчэнні прысуду. Фота: БелТА

Пракурор прасіла для Пратасевіча 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд Пуцілу і Рудзіку быў такі, як і прасіла пракурор Наталля Сакалова. Пратасевіч прыйшоў у суд з рэчамі, але яго пакуль не ўзялі пад варту, суд пакінуў хатні арышт да разгляду апеляцыі.

Суд прызнаў пазоў намесніка генеральнага пракурора Беларусі на суму блізу 30 мільёнаў рублёў, яго разгледзяць асобна, у парадку грамадзянскага судаводства, піша «Спутник».

Суд па справе Nexta пачаўся 16 лютага.

Паведамлялася, што аўтарам Nexta ставіцца ў віну не менш за 1586 злачынстваў паводле дзясятка артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку:

— распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК Беларусі);

— арганізацыя масавых беспарадкаў, навучанне і іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў іх (ч. 1 і ч. 3 арт. 293 КК Беларусі);

— арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, навучанне і іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў іх (ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК Беларусі);

— публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, акта тэрарызму, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК Беларусі);

— стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім (ч. 1 арт. 361-1 КК Беларусі);

— паклёп і публічная абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367, ч. 2 ст. 368 КК Беларусь).

Акрамя таго, Пуцілу і Рудзіка ў розным спалучэнні абвінавацілі ў здзяйсненні наступных злачынстваў:

— змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК Беларусі);

— фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-2 КК Беларусі);

— дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК Беларусі).

Генпракуратурай у інтарэсах дзяржавы заяўлены пазоў на больш чым 30 мільёнаў рублёў.

Раман Пратасевіч прызнаў віну. У апошнім слове каяўся і прасіў не пазбаўляць яго волі, заяўляў, што паплечнікі яго выкарысталі і здалі беларускім уладам. Таксама ён аспрэчваў памер шкоды і тое, што быў кіраўніком экстрэмісцкіх арганізацый. 

Раман Пратасевіч быў затрыманы разам з Сафіяй Сапегай 23 мая ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня. Нейкі час знаходзіўся ў СІЗА, а затым пад хатнім арыштам.

Каментары25

  • Mar
    03.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Реалистка
    03.05.2023
    И лизанье попы не помогло😂
  • BND
    03.05.2023
    Выкарыстаны )) няўжо хлопец не чытаў гісторыю Беларусі? Гісторыя БССР яскрава паказвае, ўсе хто супрацоўнічаў з калабарантамі, самі потым былі рэпрэсіраваныя ці расстраляныя. Зараз з яго зробяць "пацярпеўшага" з рэжыма, дзе ён пачне надалей зьліваць людзей. Што зробіш але здраднікі нікому не патрэбны... Шкада але мог быць добрасумленным да канца (калі б ня быў на яго мейсцы, не завадзіў бы флейм)

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча13

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША23

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

На месцы палеалітычнай стаянкі ў вёсцы Юравічы правялі фестываль пра мамантаў і першабытных людзей. Гісторыкі ацэньваюць яго скептычна5

У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» кіно загаварыла той мовай, якой гавораць рэальныя, а не кніжныя беларусы18

«Альтэрнатыва для Германіі» перамагае на выбарах у Саксоніі-Анхальт72

«Няўжо шкада гэтую салату?» Дэпутат Вадзім Баравік сказаў, хто павінен плаціць на спатканні16

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»6

Беларусы адкрылі ў Буэнас-Айрэсе кафэ, дзе цэлы дзень падаюць дранікі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча13

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць