БЕЛ Ł РУС

Зяленскі едзе ў Італію. Ён можа сустрэцца з Папам — СМІ

12.05.2023 / 15:13

Nashaniva.com

Італьянскія СМІ сцвярджаюць, што атрымалі пацвярджэнне візіту ў Італію прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага 13 мая. Агенцтва ANSA і Agencia Italia пішуць, што візіт сапраўды адбудзецца 13 мая, не ўдакладняючы, ад якіх афіцыйных крыніц атрымалі інфармацыю, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

У пятніцу плануецца сустрэча Зяленскага з прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэла ў прэзідэнцкім палацы. Час сустрэчы не называюць з меркаванняў бяспекі.

Таксама плануецца сустрэча з прэм'ерам Джорджыяй Мелоні.

Са слоў крыніц у Ватыкане, Зяленскі можа сустрэцца і з Папам. Ніякіх дэталяў пакуль не раскрываюць.

Спачатку італьянскія СМІ са спасылкай на крыніцы паведамілі, што прэзідэнт Украіны можа наведаць Італію з непрацяглым візітам падчас падарожжа ў Германію, дзе ён павінен быць у гэтыя выхадныя.

Чытайце таксама:

Ціханоўскую запрасілі ў Нямеччыну на цырымонію ўручэння Зяленскаму Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула