БЕЛ Ł РУС

Запусцілі другі энергаблок БелАЭС

13.05.2023 / 13:44

Nashaniva.com

Другі энергаблок БелАЭС даў у энергасістэму краіны першыя кілават-гадзіны электраэнергіі, паведамляе Мінэнерга.

Фота «Наша Ніва»

13 мая ў 13.24 у рамках этапнай праграмы энергетычнага пуску адбылося першае ўключэнне ў сетку другога энергаблока БелАЭС — ён выдаў у аб'яднаную энергасістэму краіны першыя кілават-гадзіны электраэнергіі.

Сінхранізацыі турбагенератара другога энергаблока атамнай станцыі з энергасістэмай папярэднічаў вялікі аб'ём работ, у тым ліку па вывадзе рэактарнай устаноўкі ў крытычны стан, затым — на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці з далейшым яе павышэннем да 40%.

Усе тэхналагічныя аперацыі выкананыя ў адпаведнасці з рэгламентам, з захаваннем неабходных патрабаванняў бяспекі, паведамляе Мінэнерга.

У найбліжэйшы час спецыялісты працягнуць паэтапнае засваенне магутнасці рэактара блока да 100% — наперадзе этап яго доследна-прамысловай эксплуатацыі. Ён прадугледжвае шырокі спектр выпрабаванняў тэхналагічных сістэм і абсталявання на розных рэжымах працы блока, у тым ліку з яго адключэннем ад сеткі.

Увод блока ў прамысловую эксплуатацыю запланаваны ў 2023 годзе.

Нагадаем, што ў мінулым годзе доўгі час прастойваў першы энергаблок АЭС.

Чытайце таксама:

БелАЭС летась прастойвала больш за палову часу — МАГАТЭ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула