БЕЛ Ł РУС

Расія павінна вывесці войскі з Украіны, як СССР з Афганістана — Калас

15.05.2023 / 15:51

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас заявіла, што Расія павінна вывесці войскі з Украіны гэтак жа сама, як яна вывела войскі з Афганістана ў 1980-х гадах. Калас лічыць, што вайна ва Украіне скончыцца толькі тады, калі расійскія войскі сыдуць.

Фота: facebook.com/kaja.kallas

Кая Калас заклікала краіны ЕС працягваць падтрымліваць Украіну, каб даць зразумець крамлёўскім правадырам, што яны не могуць перамагчы, піша Politico.

Калас выказала сваё расчараванне лідарамі ЕС, менш прыхільнымі справе абароны Украіны, праўда, не назваўшы іх. Таксама яна выказала меркаванне, што было б лепш, калі б Кітай быў на баку Захаду ва ўсталяванні міру ў рэгіёне.

Калас лічыць, што важна ясна даць зразумець — у гэтым канфлікце ёсць адзін агрэсар і адна ахвяра, і размыванне межаў не дапаможа.

Чытайце таксама:

Прадстаўнік Кітая наведае Украіну 16-17 мая — Reuters

В.а камандзіра «Азова» прапанаваў ваенную аперацыю Украіны ў Беларусі

Прыгожын прапаноўваў ГУР здзелку: УСУ адводзяць войскі ад Бахмута, а Прыгожын здае расійскія пазіцыі для атакі — CМІ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула