Свет3737

В.а. камандзіра «Азова» прапанаваў ваенную аперацыю Украіны ў Беларусі

Выканаўца абавязкаў камандзіра брыгады «Азоў» Багдан «Таўр» Кратэвіч апісаў магчымы сцэнар ваенных дзеянняў супраць Беларусі

Багдан Кратэвіч Богдан Кротевич Bohdan Krotevych
Багдан Кратэвіч падчас інтэрв'ю. Кадр з відэа

У размове на ўкраінскім Радыё NV, акрамя становішча на фронце і падрыхтоўкі да контрнаступлення, было закранутае і пытанне Беларусі.

Украінскі камандзір лічыць, што Украіна не можа адчуваць сябе бяспечнай, пакуль на беларускай тэрыторыі базуюцца расійскія войскі і пагроза з яе навісае на ўсю поўнач краіны.

«Калі ты хочаш знішчыць праціўніка, спачатку знішчы яго саюзнікаў. У нас ёсць вельмі прыгожая краіна як Беларусь і, да слова, ёсць легітымны прэзідэнт. Гэта Ціханоўская. І яна можа проста законна выдаць загад дапамагчы ёй вызваліць яе краіну. Яна проста дасць загад і ўсё», — дапускае Кратэвіч.

Выканальнік абавязкаў камандзіра брыгады «Азоў» мяркуе, што беларусы будуць у большасці сваёй вітаць вызваленне ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і дапамагаць украінскай арміі.

«Калі мы будзем заходзіць узброенымі сіламі (не ведаю, можа, Польшча нам у тым дапаможа), 90 працэнтаў насельніцтва проста падтрымае і ўкраінскія, і польскія войскі. А астатнія ці збягуць, ці складуць зброю, — мяркуе Кратэвіч.

— Таму што я да сёння лічу, што ў нас фронт праходзіць па мяжы з Беларусью і Расіяй, а ўжо далей ідзе па мяжы з акупаванымі тэрыторыямі».

Маёр Багдан Кратэвіч падкрэсліў, што гэта яго ўласнае меркаванне, а не меркаванне камандавання ці ўладаў Украіны.

Чытайце яшчэ:

Ціханоўская абмеркавала ў кулуарах у Аахене магчымыя сцэнарыі падзей у Беларусі пры знікненні Лукашэнкі

Каліновец расказаў, чаму дэмабілізаваўся пасля гібелі «Волата» і што было пасля

Каментары37

  • BLR
    15.05.2023
    Наконт важнасьці Беларусі ў стратэгічнай бяспецы - дакладна, але навіна ужо даўно з барадой. І каб яе разумелі своечасова, то хоць нешта рабілі б супраць акупацыі прынамсі на дыпламатычным узроўні
    Наконт астатняга бздура, і да таго ж цалкам невыканальная

    І наконт 90% радасных сутракаючых чужога (як не паварочвай, але - чужога) войска ... Здаецца Медведчук тое самае насікаў у вушкі Пуціна ў свой час
  • Ноўнэйм
    15.05.2023
    Ну, наўрадці прама 90% беларусаў падтрымае, але ж, напэўна, большасць. І шмат будзе залежыць, ці распачнуцца сапраўдныя баявыя дзеянні (з тымі беларускімі вайскоўцамі, каторыя з прамытымі мазгамі).
  • Казік
    15.05.2023
    Ноўнэйм , яны мала таго, што прамытыя, дык яшчэ і як вайскоўцы пад пытаннем. Разбягуцца, раскідваючы лайно па барознах

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам32

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна77

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам32

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць