Мінабароны паведаміла, што ў Мінску будуць страляць
У Мінску пройдуць вучэбныя зборы з войскамі тэрытарыяльнай абароны, падчас іх будуць ужываць стралковую зброю, пра гэта паведаміла Міністэрства абароны.
Фота: «Ваяр»
«У рамках правядзення вучэбных збораў з войскамі тэрытарыяльнай абароны Ленінскага раёна горада Мінска па адрасе г. Мінск, вуліца Нахімава д. 13 адбудзецца практычная адпрацоўка навучальнага эпізоду з ужываннем стралковай зброі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Таксама Мінабароны інфармуе аб абмежаванні наведвання месцаў адпрацоўкі практычных дзеянняў.
Чытайце таксама: