БЕЛ Ł РУС

На рынку ў Вільні закрылі нелегальную аптэку беларуса

4.06.2023 / 19:28

Nashaniva.com

На віленскім рынку ў раёне Каралінішкі закрылі нелегальную аптэку, у якой прадавалі прэпараты з Беларусі і Расіі. Мужчыну, які гандляваў гэтымі прэпаратамі, пагражае штраф памерам 140—300 еўра і канфіскацыя тавару, піша madeinvilnius.lt.

Беларускія лекі. Фота ілюстрацыйнае

Віленская паліцыя атрымала інфармацыю аб тым, што ў сталіцы на Каралінішскім рынку прадаюць беларускія і расійскія лекі. 1 чэрвеня паліцыя, правяраючы гэтую інфармацыю, заўважыла мужчыну, які гандляваў рознымі прэпаратамі без неабходнай ліцэнзіі.

Лекі прадаваў грамадзянін Беларусі. У яго знайшлі і канфіскавалі больш за 120 найменняў прэпаратаў, усяго 472 упакоўкі.

Праваахоўныя органы Літвы пачалі расследаванне па гэтым адміністрацыйным правапарушэнні. Беларусу пагражае штраф памерам 140—300 еўра і канфіскацыя лекаў.

Чытайце таксама:

У Беларусі адкрылася першая інтэрнэт-аптэка

Штучны інтэлект дапамог навукоўцам стварыць новы антыбіётык супраць вельмі небяспечнай супербактэрыі

Helicobacter pylori — небяспечная бактэрыя. Якія сімптомы хвароб, якія яна выклікае

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула