БЕЛ Ł РУС

У Мікалаеве зноў паднялася вада праз падрыў ГЭС

7.06.2023 / 16:46

Nashaniva.com

У акваторыі горада падняўся ўзровень вады на 77 см.

Фота: Корабелов.інфо

«Па стане на 15:00 узровень вады ў акваторыі Мікалаева ў цэлым падняўся на 77 см. Прыкметнае ўзняцце вады на пляжах Карабельнага раёна, мікрараёна Саляны, у яхт-клубе, на асобных участках Вялікі Карэніхі, Шырокай Балкі», — напісаў мэр Мікалаева Аляксандр Сянькевіч у тэлеграме.

Паводле яго слоў, усе гарадскія службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.

Чытайце таксама:

Кахоўскую ГЭС узарвалі па загадзе Пуціна — Данілаў

«Амаль усе дамы пад вадой». Голую Прыстань на Херсоншчыне затапляе, а расейцы не выпускаюць людзей з горада

Эрдаган абмеркаваў з Зяленскім і Пуціным сітуацыю вакол Кахоўскай ГЭС

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула