Перад падрывам, са слоў сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, расійскія войскі паднялі ўзровень вады на Кахоўскай ГЭС, бо кантралявалі яе.

Расійскія сілы свядома ўзарвалі Кахоўскую ГЭС па загадзе з Крамля, як паведаміў у эфіры «Радыё Свабода» сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.
«Падрыў дамбы адбыўся расійскімі тэрарыстамі той выбухоўкай, якую заклалі загадзя яшчэ ў верасні — кастрычніку мінулага года, хутчэй за ўсё, па загадзе Масквы, усё гэта адбылося ўчора. Каманда на гэты тэрарыстычны акт выдавалася з Крамля, з кабінета Пуціна.
На іншых узроўнях такія загады не аддаюцца. Гэта не ўзровень батальёна, дывізіі, гэта не ўзровень нават сітуацыі, звязанай з Шайгу», — сказаў Данілаў.
Перад падрывам, са слоў Данілава, расійскія войскі паднялі ўзровень вады на Кахоўскай ГЭС, бо кантралявалі яе.
Расейцы, якія ўзарвалі станцыі, зладзілі гэта праз украінскі контрнаступ, як дадаў Данілаў.
«Яны ўсе чакаюць наш контрнаступ. Больш за тое, яны максімальна паднялі ўзровень. Ён быў 18.16 метра, яны яго паднялі больш за 19 метраў. Назапасілі свядома, каб больш шкоды стварыць падчас падрыву», — кажа сакратар РНБА.
Хоць разбурэнне ГЭС можа паўплываць на працу Запарожскай АЭС, найбліжэйшыя чатыры месяцы сітуацыя там будзе стабільная, так лічыць сакратар РНБА.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары