Да +30 і дажджы. Прагноз надвор'я на 18—20 чэрвеня
Здаецца, нарэшце прыйшлі дажджы. Хоць і месцамі.
Фота: «Наша Ніва»
У нядзелю па захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і ліўні. Ноччу +14..+ 20°С, месцамі + 10..+ 13°C; максімальная тэмпература днём +26..+31°С, па захадзе +20..+25°С. У Мінску да +30°С.
У панядзелак месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы +11..+18°С, днём + 23..+30°С.
У аўторак таксама месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы +11..+18°С, днём + 23..+ 28°С, па паўднёвым усходзе месцамі да +30°С.
Чытайце таксама:
Якая тэмпература вады ў беларускіх вадаёмах