Надвор'е55

Беларускія сіноптыкі зарэгістравалі глебавую засуху

Белгідрамет паведаміў 13 чэрвеня, што на большай частцы тэрыторыі Беларусі працягваецца неспрыяльная аграметэаралагічная сітуацыя. У глебе пад збожжавымі культурамі запасы прадуктыўнай вільгаці застаюцца нізкімі. Дажджы праходзяць у асноўным у паўднёвай частцы краіны, што не дазваляе палепшыць сітуацыю.

Па інфармацыі асобных метэастанцый, глебавая засуха дасягнула крытэрыю небяспечнай аграметэаралагічнай з'явы. На найбольш лёгкіх глебах і ўзвышаных участках у збожжавых каласавых культур назіраецца пажаўценне, скручванне і засыханне лісця, месцамі пачалося засыханне раслін.

Сур'ёзны дэфіцыт глебавай вільгаці можа негатыўна адбіцца на фармаванні прадуктыўнасці коласа збожжавых культур, запавольвае рост сцябла лёну, а таксама ён неспрыяльны для адрастання траў пасля ўкосу, як каментуюць сітуацыю сіноптыкі.

Дажджы, якія праходзяць у асноўным у паўднёвай частцы краіны, толькі крыху змякчылі сітуацыю. Аднак на кардынальнае паляпшэнне сіноптыкі пакуль не разлічваюць:

«У найбліжэйшы час у большасці раёнаў краіны захаваюцца складаныя аграметэаралагічныя ўмовы».

Толькі ў другой палове гэтага тыдня на захадзе Беларусі (Гродзенская і Брэсцкая вобласці) чакаюцца больш працяглыя і інтэнсіўныя дажджы.

Май 2023 года стаў у Беларусі самым засушлівым пачынаючы з 1945 года. За месяц у сярэднім па краіне выпала менш за 12 мм ападкаў, гэта ўсяго 19% ад кліматычнай нормы. 

Каментары5

  • Усебаковы аналіз сытуацыі
    14.06.2023
    Рэальная небясьпека. Сёньня праязджаў дзьве рэчкі. Месяц таму ўзровень вады ў іх быў вышэй за норму, месца, дзе я звычайна лаўлю рыбу было добра прытоплена. Сёньня ўжо іншая карціна. Узровень вады значна панізіўшы, нават агалілі (адкрыліся з вады) драўляныя сваі старых, даўно занесеных, мастоў. Адпаведна і ўзровень вады ў глебе ды грунту будзе нізкі. Усё гэта прывядзе да страты ўраджаю, можа скласціся дэфіцыт сх прадукцыі. Дадайце сюды расейскую захопніцкую вайну ва Ўкраіне, і перспектыва на бліжэйшыя гады бачыцца дужа кепскаю.
  • mikola
    14.06.2023
    Nihai  USIO pagaryc !
  • Да mikoly
    14.06.2023
    mikola, ты што там, ўжо на зэдлік ускараскаўся ? Пачакай, усё будзе добра, ты яшчэ патрэбны гэтаму сьвету.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць