Ютуб зноў выдаліў канал Рыгора Азаронка
На канале было адно відэа, яго паглядзела крыху больш за сто чалавек.
Рыгор Азаронак спалохаўся гуку выбуху падчас запісу інтэрв'ю. Скрыншот відэа
«Без усялякіх трох папярэджанняў і іншай лухты. Гэта ўжо пяты мой заблакаваны ютуб. Лібералы, раскажыце мне пра свабоду слова», — напісаў Азаронак.
І па звычцы дадаў мацернае слова.
Чытайце таксама:
«Беларус» з рэпартажу Азаронка, які ваюе за Расію, аказаўся ўраджэнцам Сургута