Шайгу расказаў, што будзе, як Украіна ўдарыць ракетамі па Крыме
Сёння міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што ўкраінскія ўлады плануюць нанесці ўдары па тэрыторыі Крыма «і іншых рэгіёнаў Расіі» ракетамі HIMARS і Storm Shadow.
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Фота: Sergey Fadeichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Шайгу паабяцаў, што ў гэтым выпадку Расія нанясе «неадкладныя ўдары па цэнтрах прыняцця рашэнняў ва Украіне».
«Прымяненне гэтых ракет па-за зонай правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі будзе азначаць паўнавартаснае ўцягванне ЗША і Вялікабрытаніі ў канфлікт і пацягне неадкладныя ўдары па цэнтрах прыняцця рашэнняў на тэрыторыі Украіны».
Чытайце таксама:
Аперацыя ідзе згодна з планам: Залужны ўпершыню апублікаваў ВІДЭА візіту на перадавую
Ва Украіну паставілі зенітна-ракетны комплекс сярэдняй далёкасці SAMP/T — Le Monde