Вайна33

Аперацыя ідзе згодна з планам: Залужны ўпершыню апублікаваў ВІДЭА візіту на перадавую

Гэта не першы візіт Залужнага на перадавую, аднак гэта першае відэа з галоўнакамандуючым у зоне баявых дзеянняў.

Валерый Залужны. Скрыншот відэа

Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны апублікаваў упершыню відэа свайго візіту на перадавыя пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў, піша «Украінская праўда».

«Разам з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны генерал-лейтэнантам Сяргеем Шапталам правялі працу ў групоўках войскаў, якія выконваюць самыя складаныя задачы ў раёнах, дзе ідуць самыя жорсткія баі».

На відэа таксама патрапілі гадзіннікі з датай візіту Залужнага — 17.06.2023.

Залужны адзначыў, што праціўнік, каб не дапусціць прасоўвання ўкраінскіх падраздзяленняў, разгарнуў сістэму фартыфікацыйных умацаванняў са шчыльным мініраваннем мясцовасці і вялікай колькасцю рэзерваў.

Аднак, паводле яго, украінцы робяць усё магчымае для вызвалення ўкраінскай тэрыторыі.

Гэта не першы візіт Залужнага на перадавую, але гэта першае відэа з галоўнакамандуючым у зоне баявых дзеянняў.

«Аперацыя працягваецца ў адпаведнасці з планам», — напісаў ён.

Палову мая расійскія медыя мусолілі тэму, што Залужны або забіты, або моцна паранены, а на мінулым тыдні Пуцін падчас размовы з «ваенкарамі» заявіў, што Залужны знаходзіцца не ва Украіне.

Каментары3

  • Мойша
    20.06.2023
    Звычайна так кажуць калі аперацыя ідзе веььмімарудна і не дасягае мэтаў. Таксама казалі і рускія ў свой час. Эўрапейцы дужа сквапныя і ня далі той колькасці зброі якую прасіў Залужны, а мо ня далі бо вова забараніў, а немцы і французы ня могуць не паслухаць вову бо дужа баяцца яго "дупца"
  • Зрабі што-небудзь карыснае акрамя пустага каментара
    20.06.2023
    Мойша не ваенный аналітаг, Мойша прэдлагает здацца
  • Джес
    20.06.2023
    Мойша, таки ты не разумеешь, шо Путин вооружает врагов европы так как европейцы вооружают украину. Поэтому и мало дают Украине. Поэтому русские на старых танках.Новые для врагов Европпы и США

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць