БЕЛ Ł РУС

Гомель днямі прыме чэмпіянат Еўропы

20.06.2023 / 20:1

Nashaniva.com

У Гомелі неўзабаве пройдуць першынство і чэмпіянат Еўропы па кіданні нажа. Спаборніцтвы па гэтым экзатычным відзе спорту будуць праходзіць з 23 па 25 чэрвеня ў лёгкаатлетычным манежы «Дынама», паведамляе гарадское выданне «Белка».

Удзел у мерапрыемстве пацвердзілі спартсмены з пяці краін: Беларусі, Венгрыі, Грэцыі, Расіі і Сербіі. Усяго збярэцца да 70 чалавек, якія будуць кідаць снарады ў мішэні ў сваіх узроставых групах з рознай дыстанцыі. Самаму малодшаму ўдзельніку — 12 гадоў, найстарэйшаму — 72.

Чэмпіянат, як паведамляецца, збіраюцца наведаць і спартыўныя функцыянеры, а цырымоніі адкрыцця і закрыцця спаборніцтваў, узнагароджання пераможцаў «будуць адпавядаць еўрапейскаму ўзроўню».

Кідаюць у мішэнь аматары гэтага віду спорту спецыяльныя нажы, грані якіх адмыслова затупленыя. Нават у міліцыі пацвярджаюць, што гэтыя снарады не халодная зброя, іх можна без абмежаванняў купіць у крамах. 

Чытайце таксама:

У Мінску прайшоў выпускны мадэльнай школы, за ўдзел у якім трэба было заплаціць ШМАТ ФОТА

У Гомелі на возеры зноў спрабуюць пасяліць Валатазаўрыка

«Уся пошта збеглася паглядзець». Беларусцы па пошце ў канверце даслалі пчол

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула