БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ пад Пінскам насмерць разбіўся жыхар Германіі

22.06.2023 / 15:53

Nashaniva.com

Аварыя адбылася 22 чэрвеня каля 08:10 на 402-м кіламетры аўтадарогі М-10 «Гомель — Кобрын». Падрабязнасці інцыдэнту паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Паводле папярэдніх звестак, 75-гадовы жыхар Германіі на машыне Toyota не справіўся з кіраваннем аўто, выехаў на «сустрэчку» і некалькі разоў перакуліўся.

І кіроўца, і ягоны пасажыр былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Кіроўца загінуў на месцы, а 74-гадовага пасажыра хуткая павезла ў бальніцу для ацэнкі стану здароўя.

Чытайце таксама:

У Лідскім раёне загарэўся дом, пакуль гаспадары былі на працы. Як так сталася?

У Гродне здарылася ўцечка азотнай кіслаты

У Паставах патанула 15-гадовая дзяўчынка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула