БЕЛ Ł РУС

У Чавусах гарэў цэх «Бабулінай крынкі», загінуў галоўны інжынер

22.06.2023 / 16:34

Nashaniva.com

Днём 21 чэрвеня у будынку цэха па перапрацоўцы і захоўванні сухога малака на тэрыторыі Чавускага філіяла «Бабулінай крынкі» адбыўся пажар, пра гэта паведаміла прэс-служба МНС.


На момант прыезду ратавальнікаў увесь будынак быў ахоплены дымам, полымя пашкодзіла дах і абсталяванне.

З памяшкання цэха ратавальнікі вынеслі ў непрытомным стане работніка прадпрыемства 1961 года нараджэння — галоўнага інжынера прадпрыемства. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала ягоную смерць 

Папярэдне вызначана, што ў цэху прадпрыемства сіламі іншай арганізацыі рабіўся дэмантаж труб. Праз пажар у цэху, дзе знаходзіцца каля 450 тон сухой малочнай сумесі, часткова абрынуўся дах.

Чытайце таксама:

У ДТЗ пад Пінскам насмерць разбіўся жыхар Германіі

У Лідскім раёне загарэўся дом, пакуль гаспадары былі на працы. Як так сталася?

У Гродне здарылася ўцечка азотнай кіслаты

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула