У Мінздароўя ўдакладнілі колькасць пацярпелых у ДТЗ з аўтобусам пад Віцебскам
З 50 пасажыраў аўтобуса па дапамогу звярнуліся 32 пасажыры, а не 17, як паведамлялася раней. Сярод тых, хто звярнуўся да медыкаў, сямёра дзяцей.
«Адну жанчыну шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Віцебскай абласной бальніцы. Яе стан — сярэдняй ступені цяжкасці», — паведаміла ведамства.
Астатніх жа адпусцілі, і пацярпелыя змаглі працягнуць свой шлях.
На месцы ДТЗ дапамагалі шэсць брыгад хуткай медыцынскай дапамогі.
Усім пацярпелым дапамаглі, арганізавалі харчаванне.
Здарэнне адбылося ўчора вечарам на 93 км аўтадарогі М-8 (мяжа Расіі — Віцебск — Гомель).
Аўтобус сутыкнуўся з Nissan, які спыніўся на скрыжаванні для павароту налева. Аўтобус з'ехаў у правы кювет і перакуліўся.