Здарэнні

Пад Віцебскам вылецеў у кювет аўтобус з 50 турыстамі

Турыстычны аўтобус вылецеў у кювет у выніку ДТЗ у Віцебскім раёне, пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Віцебскага аблвыканкама. Па інфармацыі медыкаў, па дапамогу пасля аварыі звярнуліся 17 чалавек, 11 з іх даставілі ў бальніцы для аглядаў.

Аварыя адбылася ў чацвер 22 чэрвеня каля 17:40 на 93-м кіламетры дарогі М-8 Мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель.

«Кіроўца аўтобуса Neoplan, паводле папярэдняй інфармацыі, здзейсніў спадарожнае сутыкненне з красоверам Nissan, які спыніўся на скрыжаванні для левага павароту», — паведамілі ў ДАІ.

Таксама там удакладнілі, што ад удару аўтобус з'ехаў у кювет, дзе перакуліўся. У момант ДТЗ у салоне знаходзіліся 50 турыстаў.

Па інфармацыі Цэнтра медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя, на месца выехалі шэсць брыгад хуткай дапамогі. Па дапамогу пасля ДТЗ звярнуліся 17 чалавек, якія ад шпіталізацыі спачатку адмовіліся. Аднак адносна шпіталізацыі некаторых пасажыраў настойвалі медыкі, таму ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Віцебска даставілі чатырох чалавек, у тым ліку 16-гадовага падлетка, а ў абласную бальніцу — сем турыстаў, уключаючы 12-гадовае дзіця.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць