БЕЛ Ł РУС

Чангарскі мост пашкоджаны мацней, чым думалі — Сальда

23.06.2023 / 18:35

Nashaniva.com

Кіраўнік акупацыйнай расійскай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда прызнаўся, што Чангарскі мост, які спалучае Крымскі паўвостраў з мацерыком, пашкоджаны нашмат больш сур'ёзна, чым думалі спачатку.

Фота: SALDO_VGA / Telegram

Паводле высокапастаўленага калабарацыяніста, у найбліжэйшыя 15-20 дзён на мосце будуць ісці даследчыя працы, а для перамяшчэння гэты аб'ект пакуль што непрыдатны.

Акупацыйная адміністрацыя Херсонскай вобласці заявіла пра пашкоджанне ракетамі Storm Shadow Чангарскага і яшчэ аднаго моста на перашыйку Крыма і мацерыка раніцай 22 чэрвеня.

Пацярпелых падчас гэтых удараў украінскай артылерыі не было, але ў выніку знішчэння Чангарскага моста ўскладніцца перакідванне вайсковай тэхнікі з паўвострава да Мелітопаля, найбольшага горада акупаванай часткі Запарожскай вобласці.

Чытайце таксама:

У Генічаску і Скадоўску паведамляюць пра моцныя ракетныя прылёты

«Гэтыя ўсе разбурэнні нічога не рашаюць». Сальда паўтарыў словы свайго намесніка Страмавусава. Той пасля загінуў

Украінская артылерыя нанесла ўдар па Чангарскім мосце, які злучае Крым з мацерыком

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула