БЕЛ Ł РУС

У Егіпце абрынуўся 13-павярховы дом

26.06.2023 / 16:32

Nashaniva.com

У егіпецкім горадзе Александрыя ў панядзелак абрынуўся 13-павярховы жылы дом. Пад заваламі можа быць вялікая колькасць людзей.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў раёне Сідзі-Бішр на ўсходзе горада.

Мяркуецца, што пад заваламі могуць знаходзіцца як жыхары гэтага дома, так і наведвальнікі супермаркета, які месціцца ў будынку. Дакладнай інфармацыі пра пацярпелых і загінулых пакуль няма.

Прычынай абвальвання маглі стаць сур'ёзныя дэфекты ў канструкцыі будынка, пабудаванага ў 1970 гады. 

Чытайце таксама:

Кахоўскае вадасховішча ператварылася ў пустыню ФОТАФАКТ

Учора расійская авіяцыя бамбіла масты ў Варонежскай вобласці

Польскі самалёт выпадкова заляцеў ва Украіну

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула