БЕЛ Ł РУС

10 год гурту J:морс

24.11.2009 / 10:58

АП

Адзначыць гэту дату музыканты вырашылі эксклюзіўнай праграмай «Канцэрт у тэатры — сеанс з выкрыццём», якую і пакажуць 8‑га снежня ў тэатры імя Янкі Купалы.

Сёлета багата якія гурты адзначаюць круглыя даты свайго існавання. N.R.M., Neuro Dubel, B.N. А 8‑га снежня і J:морс.

Адзначыць гэту дату музыканты вырашылі эксклюзіўнай праграмай «Канцэрт у тэатры — сеанс з выкрыццём», якую і пакажуць 8‑га снежня ў тэатры імя Янкі Купалы. Плануецца, што падчас выступу прагучаць не толькі вядомыя хіты, але і песні, якія ўжо даўно не выконваліся на сцэне, пачынаючы з самага першага альбома «Асарці» (2000).

Музыканты абяцаюць, што песні будуць прадстаўлены ў спецыяльных аранжыроўках.

«Па атмасферы гэта будзе свайго роду канцэрт‑спектакль — больш ціхае гучанне, з рознымі нестандартнымі для нас інструментамі, з цікавымі гасцямі і ў асаблівым месцы. Увогуле, такіх выступаў у нас яшчэ не было», ‑‑ піша Уладзімір Пугач на афіцыйным сайце гурта.

Першапачаткова гурт называўся «No Logo». Гэта быў дуэт студэнтаў‑юрыстаў Уладзіміра Пугача і Арцёма Лядоўскага. У 1999 годзе да іх далучыўся гітарыст Раман Арлоў.

Ад 2000‑га года ў дыскаграфіі J:морс выйшла 11 дыскаў, сярод якіх і адзін цалкам беларускамоўны ‑‑ «Адлегласць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула