БЕЛ Ł РУС

Макрон пакінуў саміт ЕС праз беспарадкі ў Францыі

30.06.2023 / 14:38

Nashaniva.com

Французскі прэзідэнт скасаваў прэс-канферэнцыю паводле вынікаў саміту Еўрасаюза ў Бруселі і пакінуў сустрэчу.

Эмануэль Макрон. Фота: Yves Herman / AP

Ён узначаліў экстранную сустрэчу ўрада, якая пачалася ў 14:00 па мінскім часе.

У Францыі некалькі начэй бушуюць беспарадкі ў сувязі з гібеллю 17-гадовага юнака арабскага паходжання ў прыгарадзе Парыжа. Яго застрэлілі паліцэйскія.

За мінулую ноч у ходзе сутыкненняў пацярпелі 249 паліцэйскіх, арыштаваныя не менш за 667 чалавек па ўсёй краіне. У многіх гарадах пратэстоўцы рабавалі крамы і палілі аўтамабілі.

Прэм'ер-міністр Элізабэт Борн не выключыла ўвядзення ў краіне надзвычайнага становішча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула