У дні саміту НАТА будуць абмяркоўваць і Беларусь
11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца саміт НАТА, у якім возьмуць удзел кіраўнікі 31 дзяржавы, а таксама міністры замежных спраў і міністры абароны краін — сяброў Альянсу. Гэта найбуйнейшая ў гісторыі Літвы сустрэча такога рангу.
Фота: Офіс Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне на ўдзел у Публічным форуме НАТА, дзе выступіць на адным з круглых сталоў і ў мерапрыемствах, арганізаваных Атлантычнай радай. Пра гэта паведамілі ў яе прэс-службе.
З ініцыятывы Святланы Ціханоўскай у дні саміту адбудзецца два сайд-івэнты па Беларусі, на якіх абмяркуюць ролю Беларусі для трансатлантычнай бяспекі і размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. У мерапрыемствах возьмуць удзел міністры, прадстаўнікі ўрадаў і дыпламатычных місій краін-чальцоў НАТА, а таксама эксперты.
Чытайце таксама:
Джо Байдэн прыляціць на саміт NATO ў Вільню
У Офісе Зяленскага назвалі ўмову, пры якой ён паедзе на саміт NATO ў Вільню
На час саміту НАТА ў Вільні схаваюць старыя тралейбусы, адзін з сімвалаў горада
Падчас саміту NATO ў Вільні вывесяць 33 тысячы ўкраінскіх сцягоў