На ўрачыстасцях у Будславе адбылося гашэнне юбілейнай маркі
1 ліпеня перад святой імшой сёлетняга фэсту ў Будславе адбылося спецыяльнае памятнае гашэнне адмысловай маркі, выпушчанай у абарачэнне Мінсувязі да 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай, як паведамляе Catholic.by.
Фота: Catholic.by
Гашэнне адбывалася на вачах тысяч удзельнікаў урачыстасці на палявым алтары, дзе былі падрыхтаваныя чатыры аформленыя ў рамкі канверты з маркамі, дызайн якіх распрацавала Алена Мядзведзь. Першым штэмпель на адным з іх паставіў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.
Гашэнне другога канверта здзейсніў прэфект дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці, Спецыяльны пасланнік Папы Францішка на юбілейных урачыстасцях у Будславе.
Штампы на дзвюх астатніх марках паставілі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч, пасля чаго ўдзельнікі гашэння распісаліся на ўсіх чатырох праштампаваных канвертах.
Фота: Catholic.by
Фота: Catholic.by
Чытайце таксама:
Улады паабяцалі Гуджэроці дапамагчы ў аднаўленні касцёла ў Будславе
Арцыбіскуп Гуджэроці — да вернікаў у Будславе: Я ўжо немалады, я прывітаю вас у Раі па-беларуску