БЕЛ Ł РУС

«Мінск Крышталь» судзіцца з расіянамі за таварныя знакі

4.07.2023 / 13:26

Nashaniva.com

Расійскі дыстрыб'ютар «МКР» спрабуе ў расійскім судзе зняць прававую абарону з таварных знакаў «Туман» і «Белакаменная». Як даведаўся Office Life, для гэтага «МКР» у чэрвені звярнуўся ў суд па інтэлектуальных правах.

Neg.by

Суд прыняў у вытворчасць дзве заявы і прызначыў папярэднія слуханні на жнівень гэтага года.

Паводле адной з іх, «МКР» настойвае на датэрміновым спыненні прававой аховы таварнага знака «Туман» з прычыны яго невыкарыстання. Выключным правам на яго да сярэдзіны 2026 года валодае кіпрская кампанія M. D. V. F. — Media Desigh Vital Fashion.

У другім пазове да расійскай кампаніі «Інжынірынг» дачка ААТ «Мінск Крышталь» просіць суд паступіць гэтак жа ў дачыненні да гандлёвага знака «Белакаменная». Правы на яго дзейнічаюць да сярэдзіны 2032-га.

У цяперашнім партфелі ААТ «Мінск Крышталь» прысутнічае адзін брэнд, сугучны з заяўленымі ў пазовах, — Tumany. На запыт Office Life аб прычынах звароту ў суд у «МКР» не адказалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула