У Іерусаліме пачынаецца фэст «Марк Шагал 2023» з удзелам беларускіх мастакоў і выканаўцаў
Традыцыйны фестываль, які адкрываецца 5 ліпеня ў Іерусаліме, пройдзе на розных пляцоўках старажытнага горада.
Удзел у імпрэзах фестывалю будуць браць таксама і беларускія мастакі і выканаўцы, а са сцэнаў будзе гучаць беларуская мова, як піша «Будзьма».
5 ліпеня
А 19-й гадзіне па мясцовым часе (вул. Мошэ Даян, 135, Іерусалім) адбудзецца прэм’ера монаспектаклю «Ідэальная баба».
Аўтар і рэжысёр: Рыгор Какоўкін
Выканаўца галоўнай ролі: Андрэй Белацаркоўскі
Мастак-мультыплікатар: Павел Ярмолаў
Кампазітар: Аляксандр Жадаў
9 ліпеня
Уласна адкрыццё Фестывалю мастацтва і творчасці, прысвечанага 136 году з дня нараджэння мастака, на плошчы Марка Шагала ў Іерусаліме. На канцэртах будуць гучаць і беларускія песні ды оперныя арыі.
13 ліпеня
У межах фестывалю ў зале YMCA адбудзецца канцэрт з удзелам оперных салістаў: Кацярыны Чэпелевай, Адэліі Шалеў, Міхаіла Гайсінскага.
Фальклорная спявачка Ірэна Катвіцкая парадуе прысутных народнымі спевамі.
У праграме: арыі і дуэты з опер Моцарта, Вэрдзі, Бізэ, Пучыні; раманс Дэліба, маналог Тэўе з мюзікла «Скрыпач на даху».
Мовы песень — іўрыт, ідыш, французская і беларуская.
Канцэртмайстар: Аляксей Палянскі.
Чытайце таксама:
У Вільні праходзіць унікальная выстава пра мастакоў-літвакоў Парыжа ШМАТ ФОТА