Культура44

У Вільні праходзіць унікальная выстава пра мастакоў-літвакоў Парыжа ШМАТ ФОТА

Пра выставу, якая праходзіць у музеі Вітаўтаса Касюліса, піша ў фэйсбуку Аляксей Ластоўскі.

Тут міжволі задумаешся, наколькі розняцца канцэптуалізацыі мастакоў габрэйскага паходжання ў Літве і Беларусі.

У беларускім кантэксце дамінуе падыход, які быў прыняты пры фармаванні калекцыі «Белгазпрамбанка», дзе «нашымі» становяцца тыя, хто нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі, вызначанай актуальнымі межамі. Такі прагматычны падыход не заўжды суадносіцца з гістарычнымі рэаліямі, калі сучасная мяжа між Літвою і Беларуссю адсутнічала і габрэі з Віцебска цудоўна разумеліся з габрэямі з Коўна.

Можа, больш справядлівы падыход прыняты ў Літве, дзе «літвак» — гэта габрэй з земляў даўняга Вялікага Княства Літоўскага. Праўда, гэта і стратэгія апрапрыяцыі, паколькі даўняе ВКЛ пасля першага сказа знікае і замяняецца надалей сучаснай Літвою. Інакш было б складана, бо амаль усе першарадныя і сусветнавядомыя мастакі-літвакі Парыжскай школы паходзілі з тэрыторыі Беларусі, адзінае выключэнне — Жак Ліпшыц, і той нарадзіўся ў Друскеніках у сям’і гарадзенскіх габрэяў.

Пры гэтым фенаменальна можна зрабіць выставу, дзе тры чвэрці прац складаюць працы мастакоў, якія паходзяць з (тэрыторыі) Беларусі і ні разу не згадаць Беларусь, у этыкетажы сарамліва месца нараджэння мастакоў агулам не згадваецца, мабыць, каб абысці бокам гэты нязручны нюанс.

З бонусаў: тут згадваецца не толькі славутая Парыжская школа, але і першая хваля габрэйскай эміграцыі ў Парыж, якая гуртавалася вакол скульптара Марка Антакольскага.

І безумоўны плюс выставы — гэта шырокія міжнародныя запазычанні. Унучка Шагала Мерэт Меер паказала 26 твораў з сямейнай калекцыі, упершыню ў Літве Шагала дэманструюць у такой колькасці.

І вельмі шчодра падзяліўся сваімі зборамі парыжскі Музей мастацтва і гісторыі юдаізму, у такой колькасці і якасці прац Міхаіла Кікоіна я і сам яшчэ не бачыў. І нават Цэнтр Пампіду падцягнулі.

Для Літвы — гэта выстава экстра-класа, хай з ідэалагічнымі нацяжкамі і простым дызайнам.

Марк Антакольскі. Нестар-летапісец. 1889. Нацыянальны мастацкі музей Чурлёніса
Марк Антакольскі. Партрэт дзяўчыны. 1877. Нацыянальны мастацкі музей Чурлёніса
Ілля Гінцбург. Цісненне сыру. Нацыянальны мастацкі музей імя Чурлёніса
Эмануэль Мане-Кац. Чытанне. 1931. Музей гісторыі і мастацтва юдаізму, Парыж
Міхаіл Кікоін. Аўтапартрэт. 1950. Цэнтр Пампіду, Парыж
Арбіт Блатас. Парыжская школа. Прыватная калекцыя
Міхаіл Кікоін. Нацюрморт пасля палявання. 1935-40. Цэнтр Пампіду
Лазар Сегал. З цыклу «Памяць Вільні», 1917. Музей гісторыі і мастацтва юдаізму, Парыж
Міхаіл Кікоін. Бюст жанчыны. 1915-20. Музей гісторыі і мастацтва юдаізму, Парыж
Марк Шагал. Цыкл афортаў да кнігі «Маё жыццё». 1922. Прыватная калекцыя
Марк Шагал. Цыкл афортаў да кнігі «Маё жыццё». 1922. Прыватная калекцыя
Марк Шагал. Скрыпач на даху. 1922-23. Прыватная калекцыя
Марк Шагал. Чалавек-певень ляціць над Віцебскам. 1925. Прыватная калекцыя
Марк Шагал. Мужчына са стаканам чаю. 1922-23. Прыватная калекцыя
Арбіт Блатас. Хаім Суцін. 1966. Літоўскі нацыянальны мастацкі музей
Рафаэль Хволес. Альбомныя эцюды, з сям'і мастака

Каментары4

  • Суповой пакетик
    04.07.2023
    [Дзякуй, яшчэ раз паправілі : ) вэб-рэдактар]
  • Хм
    04.07.2023
    > эміграцыі ў Парыж, якая гуртавалася вакол скульптара Марка Антакольскага

    Вось-вось. Усё жыццё "пакутаваць" у Італіях ды Парыжах, зарабляючы на хлеб ваяннем расейскіх цароў… Проста ідэальны лёс тутэйшага літвака, якога невероятные з радасцю аформілі б у беларускае мастацтва, калі б маглі. 
  • Жвір
    04.07.2023
    "Пры гэтым фенаменальна можна зрабіць выставу, дзе тры чвэрці прац складаюць працы мастакоў, якія паходзяць з (тэрыторыі) Беларусі і ні разу не згадаць Беларусь..." --->> Гэта некага яшчэ дзівіць ? Чаму, навошта й зь якой нагоды, ліетувісам-жамойтам мяняць стаўленьне да Беларусі, асабліва ў частцы гістарычнай і культурнай спадчыны ? Яны сто гадоў пасьлядоўна яе трымаюцца, нахабна прысабечваючы ўсё наўкол (ужо й да Скарыны дабраліся!!!), дык нахалеру ім адмаўляцца ад таго, што ўжо пацьвердзіла сваю эфектыўнасць часам ?

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам1

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

Вольга Лойка: На перамовах па Украіне ад Беларусі маглі б быць Лукашэнка і Бяляцкі25

Аляксей Протас стаў першай зоркай матча «Вашынгтона»1

Вучоныя адкрылі новы тып дыназаўра, падобнага да Т-Рэкса, які лічыўся страчаным2

Як Вашынгтон рыхтуецца да інаўгурацыі 47-га прэзідэнта ЗША ФОТА3

У ЗША перастаў працаваць TikTok1

Сын заснавальніка БелаПАН стварыў з сябрамі стэндап-клуб. Пагутарылі з Янам Ліпаем пра яго жыццё і бацьку2

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →