БЕЛ Ł РУС

Вагнераўцы ў Растове так нашкодзілі цырку, што ён мусіць стаць на рамонт

7.07.2023 / 17:29

Nashaniva.com

«Сітуацыя, якая склалася сёння, цягне за сабой немагчымасць правядзення гастроляў цыркавых праграм да ліквідацыі ўсіх наступстваў», — паведаміў Расдзяржцырк у адказ на запыт, дасланы яму рэгіянальнай рэдакцыяй «Камсамольскай праўды».

Вагнераўскі танк, які захрас у цыркавых варотах у Растове

Падчас мяцяжу байцоў ПВК «Вагнер» 23 чэрвеня фасад цырка заблакаваў танк, а ў самім будынку размясціліся вагнераўцы.

Цяпер жа, калі прыйшоў час падлічыць страты, спецыяльна створаная камісія зафіксавала пашкоджанні дзвярэй, вокнаў і ўваходных груп будынка і ацэньвае шкоду. Пасля гэтага «спецыялізаваная арганізацыя» палічыць кошт рамонту, а ўжо тады цырк будзе вызначацца, дзе браць фінансаванне на правядзенне работ. 

Чытайце таксама:

Мінабароны расказала, для каго ствараецца лагер пад Асіповічамі

Як працавалі «фабрыкі троляў» Прыгожына

Расійскія тэлеграм-каналы апублікавалі фатаграфіі вобразаў, якія Прыгожын нібыта выкарыстоўваў за межамі Расіі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула