БЕЛ Ł РУС

Памежны пункт «Меднікі» застаецца закрытым

9.07.2023 / 11:38

Nashaniva.com

Памежны пункт «Меднікі» (Мядзінінкай) застаецца закрытым ад учора — пасля таго, як беларускія памежнікі не дазволілі вярнуцца ў Беларусь грамадзяніну Пакістана, які ехаў у Літву з падробленымі дакументамі.

Як піша BNS, мужчына ночыў на мяжы, памежнікі напаілі яго, прапанавалі паесці, але Беларусь па-ранейшаму яго не пускае.

Паводле літоўскіх памежнікаў, сітуацыя ў раёне памежнага пункта нармальная, чэргаў транспартных сродкаў няма. Легкавыя аўтамабілі пераехалі на іншыя пункты пропуску. Уязджаюць і выязджаюць толькі рэйсавыя аўтобусы з літоўскімі нумарамі і дыпламатычны транспарт.

У суботу літоўскі бок спыніў праезд праз мяжу ў «Медніках», бо ў Літву спрабаваў патрапіць пакістанец з падробленымі дакументамі. Беларускія памежнікі яго назад не пусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула