БЕЛ Ł РУС

У Сумскай вобласці эвакуююць жыхароў пяцікіламетровай памежнай зоны

10.07.2023 / 15:1

Nashaniva.com

Адпаведнае рашэнне прыняла Рада абароны вобласці пасля грунтоўнага аналізу аператыўнай абстаноўкі ў памежнай вобласці.

«Пастаянныя артылерыйскія абстрэлы прыгранічных грамад, інтэнсіўнасць якіх апошнім часам істотна павялічылася, руйнуюць інфраструктуру, аб'екты забеспячэння жыццядзейнасці, прыватныя дамы. А галоўнае — гінуць нашы людзі. Калі ўсяго са студзеня па ліпень 2023 года ад варожых абстрэлаў загінула 35 цывільных асоб, то за апошні месяц 17 чалавек, з якіх адно дзіця, былі забітыя расійскімі войскамі», — напісаў кіраўнік абласной адміністрацыі Уладзімір Арцюх.

Па яго словах, людзі тут не жывуць, а выжываюць пад пастаяннымі абстрэламі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула