БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пацвердзіў, што прыедзе ў Вільню на саміт НАТА

10.07.2023 / 22:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце 10 ліпеня фактычна пацвердзіў свой удзел у саміце Паўночнаатлантычнага альянсу ў Вільні, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Francisco Seco

У сваім звароце Зяленскі, праўда, адкрыта не сказаў, што будзе прысутнічаць у Вільні асабіста,

але зварот завяршыў словамі: «Гэта гонар для мяне — прадстаўляць такіх людзей і такую Украіну!» Таксама ён згадаў пра запланаваныя ў рамках Віленскага саміту «двухбаковыя сустрэчы рознага ўзроўню — краіны Еўропы, Амерыка, Канада, Японія».

«Прыярытэты абсалютна відавочныя — гэта супрацьпаветраная абарона для нашых гарадоў, для ўсіх супольнасцяў на ўсёй тэрыторыі краіны, мы працуем над стварэннем паўнавартаснага паветранага шчыта», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Да апошняга ўкраінскі бок не пацвярджаў і не абвяргаў удзелу прэзідэнта Зяленскага ў саміце Паўночнаатлантычнага альянсу 11 і 12 ліпеня. Але ў панядзелак генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг сказаў: «Прэзідэнт Зяленскі далучыцца да нас на інаўгурацыйным пасяджэнні Рады Украіна — НАТА». Гэта пасяджэнне запланавана на 12 ліпеня.

Чытайце таксама:

Джо Байдэн прыбыў у Вільню на саміт НАТА

У Вільні напярэдадні саміту NATO адбылася кібератака. Прапагандысцкія паведамленні гучалі па радыё і ў гандлёвым цэнтры

Супраць руху Украіны ў НАТА выступае Германія — Bild

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула