Увечары 10 чэрвеня самалёт прэзідэнта ЗША Джо Байдэна прызямліўся ў Вільні. Ён прыбыў у літоўскую сталіцу для ўдзелу ў саміце НАТА, які пройдзе 11-12 ліпеня.
У аэрапорце прэзідэнта ЗША сустракаў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Перад самітам НАТА прэзідэнт ЗША наведаў Вялікабрытанію, дзе сустрэўся з прэм’ер-міністрам краіны Рышы Сунакам, а таксама з каралём Карлам ІІІ. Гэта была іхняя першая сустрэча пасля каранацыі брытанскага караля.
Каментары