Джо Байдэн у сваім выступленні ў Вільні згадаў пра Беларусь
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пасля заканчэння саміту НАТА ў Вільні выступіў у двары Віленскага ўніверсітэта перад віленчукамі. У сваёй прамове ён хоць і адным словам, але згадаў таксама і пра нашу краіну.
Джо Байдэн выступае ў Вільні. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis
Байдэн сказаў, што ва Украіне, Беларусі, Малдове, Грузіі людзі працягваюць змагацца за свабоду.
«Многія з вас, хто ў сталым узросце, лепш за ўсіх ведаюць, наколькі каштоўнае права вызначаць сваю ўласную будучыню для людзей ва ўсім свеце. Усюды.
Не толькі ва Украіне, Беларусі, Малдове, Грузіі і ва ўсіх месцах па ўсім свеце, дзе людзі працягваюць змагацца за тое, каб іх голас быў пачуты.
Так што маё пасланне ўсім вам сёння ўвечары: працягвайце так, працягвайце, працягвайце нагадваць свету пра надзею… Мы ніколі не павінны забываць, наколькі гэта важна, і ніколі, ніколі не адракацца лепшага заўтра».
Чытайце таксама:
Зяленскі ў Вільні спыняўся ў гатэлі «Нарач»
«Мы не Amazon». Брытанскі міністр абароны просіць Украіну быць больш удзячнай за аказаную дапамогу
Ціханоўская ўзяла ўдзел у сустрэчы жанчын-лідарак у рамках саміту НАТА