Усяго патроху1010

Зяленскі ў Вільні спыняўся ў гатэлі «Нарач»

Літоўскія журналісты даведаліся, у якіх віленскіх гатэлях падчас саміту НАТА спыняліся сусветныя лідары. Так, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн жыў у самым дарагім і прэстыжным Grand Hotel Kempinski. Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон абраў месцам свайго размяшчэння гатэль Stikliai, брытанскі прэм'ер Рышы Сунак — Pacai, турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган — Imperial. А вось прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі чамусьці вырашыў спыніцца ў самым «беларускім» паводле назвы віленскім гатэлі.

Фота: visitbaltics.net

Гатэль, абраны для жыцця ўкраінскім прэзідэнтам, называецца Narutis. Здавалася б, што ў гэтай назве беларускага? Але гэта толькі калі не ведаць, што Narutis — літоўская назва нашага найбольшага возера Нарач.

На сайце гэтага пяцізоркавага гатэля сцвярджаецца, што ён не толькі найстарэйшы гатэль Вільні, але і адзін з найстарэйшых ва ўсёй Усходняй Еўропе. Ён упершыню згадваецца ў «Альбоме гарадоў свету», выдадзеным у Кёльне ў 1581 годзе, дзе прапануецца падарожнікам як месца для начлегу.

Будынкі гасцініцы — помнікі архітэктуры, якія ахоўваюцца дзяржавай. Яны адлюстроўваюць разнастайнасць розных архітэктурных стыляў: готыкі, барока і класіцызму — і заўсёды тым ці іншым чынам былі цесна звязаныя з абслугоўваннем гасцей Вільні.

«Вядома, што ў XX стагоддзі спачатку тут дзейнічала гасцініца «Версаль», а ў 1939 годзе адчыніла дзверы гасцініца Narocz (ад назвы возера ў Беларусі, апяванага Адамам Міцкевічам), з якой і пачалася гісторыя сучаснай гасцініцы», — пішуць на сайце ўстановы.

Фота: visitbaltics.net

Гісторыя цяперашняга гатэля Narutis і яго будынкаў цесна звязаная з гісторыяй яго найбліжэйшага суседа, Віленскага ўніверсітэта. У памяшканнях цяперашняга гатэля, дзе сярод іншага былі і прафесарскія кватэры, у свой час працавалі і жылі многія знакамітыя дзеячы навукі і мастацтва, імёны якіх цесна звязаныя з гісторыяй Вільні.

Тут, напрыклад, жыў пісьменнік і гісторык Юзэф Ігнакас Крашэўскі, які напісаў чатырохтомную гістарычную працу «Вільня ад пачатку да 1750 гадоў». Паэт Юліюш Славацкі тут правёў дзяцінства і юнацтва на кватэры айчыма, прафесара ўніверсітэта, тут яго сярод іншага наведваў і Адам Міцкевіч. Французскі прафесар Жан Эмануэль Жылібер у двары, акружаным гасцінічнымі будынкамі, у 1782 годзе заснаваў батанічны сад і першую кансерваторыю ўніверсітэта. Памяці гэтых гістарычных асобаў прысвяцілі мемарыяльныя дошкі на фасадах гатэля.

Гатэль месціцца ў самым гістарычным цэнтры Вільні, на вуліцы Замкавай (Pilies g. 24). Гэта пешаходная вуліца, якая пачынаецца ад Кафедральнай плошчы, пасля пераходзіць у вуліцу Вялікую (Didžioji), а тая ў сваю чаргу — у вуліцу Вастрабрамскую (Aušros Vartų), канчаючыся каля апетай Максімам Багдановічам «Вострай Брамы святой».

Гэта адна з найбольш вядомых і традыцыйных турыстычных віленскіх артэрый, па якой рана ці позна праходзіць кожны, хто наведвае Вільню і цікавіцца яе славутасцямі.

Каментары10

  • Common sense
    12.07.2023
    Хороший отель,останавливался как-то там. Повар там великолепно готовил лосось под соусом бешамель.
  • Valadzimir
    12.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    12.07.2023
    ... Narutis. Здавалася б, што ў гэтай назве беларускага? 

    Gilutis. Здавалася б, што ў гэтай назве беларускага? А між іншым, гэта назва беларускага горада Глыбокае! 

    Хтосьці,як беларусы, працаваў ударна пяцігодку -- за чатыры гады, а нехта ўпотай, падпольна, маляваў мапы будучай "Вялікай Літвы".

    Па факту -- у Фэйсбуку я заспрачаўся з летувісамі, што яны ніколі не былі ліетувісамі!!! Проста, на Беларусі, кожнае племя пакідала за сабой этнонім. Крывічы -- паселішчы ў Глыбоцкім і Вілейскім раёнах, Велеты -- Веляціцы вёскі ў Барысаўскім і Пінскім раёнах, латгалы -- Латыголь у Глыбоцкім і Вілейскім раёнах...

    Якія маркеры пакінулі сённяшнія летувісы? ЖАМОЙСК!!! Вёскі ў Докшыцкім і Лідскім раёнах.

    І што вы думаеце! Яны ў адказ прыслалі мне мапу! Скан мапы, выкананы, як бачна,  арыгінал -- у друкарні. Там абсалютна ўсе назвы населеных пунктаў на тэрыторыі Берасцейскай, Гарадзенскай і Віцебскай (частка былой Віленшчыны) вобласці -- запісаныя летувіскімі назвамі. Мая любімая станцыя Крулеўшчына запісаная як -- Бабічай.

    Не радуйцеся Баранавічы! Вас таксама, як ўсе іншыя назовы на згаданай вышэй тэрыторыі  перайменавалі.

    Малы сабака -- дужа гучна брэша! Як там у басні? -- Знаць Моська сільна, еслі лает на  Слона!

    Яшчэ адны набіваюцца нам у "старэйшыя браты"! Тыпу таго -- язджайце ў свой Смаленск!

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША7

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць