БЕЛ Ł РУС

Мэр Адэсы: Начны ўдар параўнальны з атакамі ў пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання

19.07.2023 / 11:17

Nashaniva.com

Расійскія войскі атакавалі Адэсу рознымі тыпамі ракет і дронамі-камікадзэ «Шахед».

Пажар на прамтаварным рынку ў выніку начной атакі Расіі. Фота: Dumskaya.net

Мэр Адэсы Генадзь Труханаў заявіў, што начны ўдар Расіі па горадзе параўнальны з атакамі ў пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання.

Расійскія войскі атакавалі Адэсу рознымі тыпамі ракет і дронамі-камікадзэ «Шахед». Пад удар трапіла крытычная і партовая інфраструктура Адэсы: выбухамі былі пашкоджаныя тэрміналы, рэзервуары і абсталяванне ў порце, а таксама прамысловы аб'ект на тэрыторыі горада. 

Акрамя таго, былі атакаваны два складскія памяшканні, на адным з іх ліквідуюць пажар на плошчы больш за тры тысячы квадратных метраў.

Атаку на рускамоўную Адэсу Расія называе «аперацыяй помсты» за выбух на Крымскім мосце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула