БЕЛ Ł РУС

Турыстка з Беларусі загінула, сарваўшыся з абрыву ў Кабардзіна-Балкарыі

20.07.2023 / 11:30

Nashaniva.com

Жанчына звалілася з вышыні 50 метраў.

Фота: МНС Расіі

Здарэнне адбылося каля вёскі Кендэлен у раёне гары Арка каля Эльбруса.

68-гадовая жанчына з Беларусі ўпала з абрыву вышынёй каля 50 метраў, паведамляе МНС па Кабардзіна-Балкарыі.

На месца былі накіраваныя ратавальнікі.

А 09:30 яны эвакуявалі цела загінулай і перадалі аператыўна-следчай групе.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці 22-гадовага беларуса ў польскіх Татрах

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула