БЕЛ Ł РУС

Сабака Байдэна пакусаў семярых супрацоўнікаў Сакрэтнай службы

26.07.2023 / 08:20

Nashaniva.com

Любімая нямецкая аўчарка Джо Байдэна па мянушцы Камандэр пакусала семярых агентаў Сакрэтнай службы ЗША за чатыры месяцы. Але нападаў было як мінімум дзесяць. 

Фота: AP Photo / Carolyn Kaster

Аднаму з пацярпелых спатрэбілася шпіталізацыя пасля ўкусаў у руку і сцягно, піша BFM.

Іншага супрацоўніка сабака пакусаў, калі Байдэн адпусціў Камандэра бегаць без павадка пасля сямейнага прагляду фільма.

Папярэдняя аўчарка прэзідэнта Мэйджар таксама нападала на персанал Сакрэтнай службы і Белага дома. Байдэну прыйшлося аддаць яе сябрам сям'і.

Чытайце таксама:

Кухара Абамы знайшлі мёртвым у сажалцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула